Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лістапада 2020, 13:48

МАЗ паставіць 330 аўтобусаў "Мінсктрансу"

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "МАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЎТАМАЗ" паставіць 330 аўтобусаў "Мінсктрансу", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАЗа.

"МАЗ ажыццяўляе пастаўку 330 аўтобусаў пры фінансавай падтрымцы ААТ "Прамагралізінг", якое з'яўляецца шматгадовым карпаратыўным партнёрам прадпрыемства. Тэхніка будзе пастаўлена "Мінсктрансу" ў адпаведнасці з указам нумар 146 ад 2 красавіка 2015 года "Аб фінансаванні закупкі сучаснай тэхнікі і абсталявання" на агульную суму звыш Br150 млн. На сёння больш за 30 аўтобусаў ужо адпраўлены лізінгаатрымальніку. Пастаўка астатняй часткі пасажырскай тэхнікі прадугледжана да канца года", - расказалі ў прэс-службе.

Мінскі аўтамабільны завод - адно з буйнейшых беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Гандлёвая марка МАЗ шырока вядома ў СНД і далёкім замежжы. Тэхніка адпавядае экалагічным стандартам Еўра-5, 6. З канвеера завода сыходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання - усяго больш за 500 мадэлей і мадыфікацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі