Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 красавіка 2021, 16:25

МАЗ адкрыў новы сэрвісны цэнтр ва Узбекістане

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны дыстрыб'ютар Мінскага аўтамабільнага завода ЗП ТАА "МАЗ-Ташкент" адкрыў новы сэрвісны цэнтр МАЗ ва Узбекістане, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.

"З адкрыццём новага сэрвіснага цэнтра тэхнічнага абслугоўвання аўтатэхнікі МАЗ стане яшчэ даступней. А з улікам таго, што рынак Узбекістана вельмі перспектыўны ў плане паставак грузавой, пасажырскай і спецыяльнай тэхнікі, то развіццё сеткі сэрвісных цэнтраў будзе садзейнічаць павелічэнню продажаў беларускіх машын у гэтым рэгіёне", - падкрэслілі ў прэс-службе.

На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі міністр прамысловасці Беларусі Пётр Пархомчык, кіраўніцтва Мінскага аўтамабільнага завода і іншых беларускіх прамысловых прадпрыемстваў.

Мінскі аўтамабільны завод - адно з буйнейшых беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Гандлёвая марка МАЗ шырока вядома ў СНД і далёкім замежжы. Тэхніка адпавядае экалагічным стандартам Еўра-5, 6. З канвеера завода сыходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання - усяго больш за 500 мадэлей і мадыфікацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі