Сцяг Чацвер, 10 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 мая 2025, 19:57

Машынабудаванне, нафтахімічны комплекс, адукацыя. Турчын аб напрамках супрацоўніцтва з Татарстанам

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын назваў ключавыя напрамкі супрацоўніцтва з Татарстанам у час перагавораў з кіраўніком Татарстана Рустамам Мініханавым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што ўзаемны гандаль сведчыць аб плённым узаемадзеянні паміж бакамі. "Відаць і новыя напрамкі нашага супрацоўніцтва. Вядома, гэта машынабудаванне. У нас шмат сумесных перспектыў, відаць патэнцыял. Яшчэ адзін напрамак - нафтахімія і спадарожныя ёй галіны. Прыемна ўражаны кампаніяй "Татнафта". Малайцы, так развівацца ў такі няпросты час. Гэта сапраўды заслугоўвае павагі. Ёсць шмат напрамкаў куды нам рухацца", - дадаў ён. Таксама ў ліку важных сфер узаемадзеяння кіраўнік беларускага ўрада адзначыў грамадзянскае авіябудаванне.

Важным складнікам супрацоўніцтва з'яўляецца і адукацыя. "Лічу, што нам трэба больш інтэнсіўна ўзаемадзейнічаць у тых напрамках, дзе ў калег ёсць значныя напрацоўкі, каб мы маглі вучыць нашых студэнтаў перадавым тэхналогіям, якія ёсць у Татарстане", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Ён таксама прыгадаў культурны складнік. "Абаротаў якраз нам збаўляць у гэтым напрамку не трэба", - адзначыў Аляксандр Турчын.

"Хачу падзякаваць Рустаму Нургаліевічу за запрашэнне. Гэта мой першы візіт у Татарстан, і ён аказаўся вельмі плённым. Сёння тыя адносіны, якія звязваюць Татарстан і Беларусь, ужо існуюць не адзін год, і лічбы паказваюць збалансаванасць узаемнага гандлю. Тавары, якія мы пастаўляем у Татарстан, і тое, што мы імпартуем, прыблізна аднолькава. Значыць, мы вельмі нядрэнна дапаўняем адзін аднаго. І, вядома, у ходзе візіту і наведвання прадпрыемстваў, акрамя традыцыйных напрамкаў (яшчэ раз падкрэслю: машынабудаванне, нафтахімія, грамадзянскае авіябудаванне), мы намецілі шэраг іншых, па якіх, падпісаўшы пратакол нашай сустрэчы, будзем працаваць. Думаю, што ў бліжэйшы час будуць рэалізаваны цікавыя новыя напрамкі. Ну і, вядома, мы не забываем пра наша гуманітарнае супрацоўніцтва ў адукацыйнай і культурнай сферах, а таксама ў сферы медыцыны", - сказаў на заканчэнне прэм'ер-міністр.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі