Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 жніўня 2022, 12:47

Масавую ўборку збожжавых і зернебабовых культур у Беларусі плануюць завяршыць 20 жніўня

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Масавую ўборку збожжавых і зернебабовых культур у Беларусі плануюць завяршыць 20 жніўня. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча Мікалай Лешык.

"Калі спасылацца на тэхнічную магчымасць, то ўбраць збожжавыя мы можам на працягу 23 дзён у цэлым па краіне. Улічваючы, што ўжо каля 24 працэнтаў плошчы ўбрана, можна меркаваць, што пры спрыяльных умовах надвор'я масавая ўборка збожжавых і зернебабовых культур завершыцца 20 жніўня. Магчыма, недзе застанецца яравая пшаніца больш позняга тэрміну выспявання і асобныя зернебабовыя, як лубін, якія будуць убірацца пазней. Акрамя таго, паўночныя раёны краіны крыху пазней пачынаюць уборку, таму і тэрміны ў іх прадаўжаюцца прыкладна да 25 жніўня", - сказаў ён.

Паводле слоў спецыяліста, за 2 жніўня ўбрана каля 50 тыс. га збожжавых і зернебабовых культур, намалочана 170 тыс. т збожжа. "Улічваючы той факт, што яшчэ вядзецца ўборка азімага рапсу, можна сказаць, што тэмпы ўборачных работ у цэлым па краіне нарошчваюцца. Думаю, у бліжэйшыя дні мы яшчэ ў 1,5 раза павялічым тэмпы ўборкі і наблізімся да намалоту амаль 300 тыс. т збожжавых культур у дзень, не ўлічваючы рапсу. Азімы ячмень практычна ўбраны з сельгасугоддзяў. Засталіся адзінкавыя плошчы насенняводчых пасеваў, якія будзем убіраць дасушаныя на корані, каб не праводзіць дадатковую сушку на зернесушыльных комплексах", - адзначыў Мікалай Лешык.

Гаворачы аб умовах надвор'я, ён падкрэсліў, што метэаролагі даюць абнадзейлівы прганоз на гэты тыдзень. Чакаецца сонечнае надвор'е, а тэмпература паветра ўдзень складзе 28-32 градусы, што будзе станоўча ўплываць на тэмпы ўборкі. Таксама дастатковыя запасы вільгаці ў глебе будуць садзейнічаць фарміраванню ўраджаю іншых сельгасраслін, такіх як цукровыя буракі, кукуруза і бульба.

"У бягучым годзе збожжавыя культуры даюць ураджайнасць практычна на 5 ц/га вышэйшую, чым у мінулым. Ураджайнасць азімага ячменю каля 51 ц/га (у мінулым годзе было 48 ц/га). Рапс на бягучы момант паказвае ўраджайнасць 20,4 ц/га, што на 2,3 ц/га вышэй, чым летась. Па пшаніцы ўраджайнасць большая за 41 ц/га, трыцікале - 32 ц/га, жыта - 27 ц/га. Такім чынам, гэта дазваляе прагназаваць больш высокі ўраджай у бягучым годзе", - рэзюмаваў спецыяліст.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі