Сцяг Чацвер, 5 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 жніўня 2020, 11:59

Масавая ўборка збожжавых завяршаецца ў чатырох абласцях Беларусі

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Масавая ўборка збожжавых і зернебабовых культур (акрамя кукурузы) завяршаецца ў чатырох абласцях Беларусі - Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных на 20 жніўня, гэтыя культуры ўбраны з 1,972 млн га, што складае 89,9 працэнта запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 98,1 працэнта плошчы (333,7 тыс. га). У Гродзенскай вобласці ўбрана 97,5 працэнта плошчы ад плана (314,6 тыс. га), у Гомельскай - 95,8 працэнта (327,2 тыс. га), Мінскай - 95 працэнтаў (465,1 тыс. га), Магілёўскай - 79,2 працэнта (263,2 тыс. га), Віцебскай - 73,1 працэнта (268,4 тыс. га). Пачалася ўборка грэчкі і проса: у цэлым па Беларусі скошана 4,59 працэнта і 7,57 працэнта плошчы адпаведна.

Усяго па краіне намалочана 7,375 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,4 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,5 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі больш за 1,8 млн т збожжа, у Гродзенскай - 1,5 млн т, Брэсцкай - звыш 1,3 млн т, у Магілёўскай - больш за 900 тыс. т, у Віцебскай і Гомельскай - больш за 800 тыс. т.

Лён выцераблены на 43,9 тыс. га (90,2 працэнта ўборачнай плошчы). Варочанне стужак лёну праведзена на 17,3 тыс. га (39,5 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 2,12 тыс. га, нарыхтавана 6,43 тыс. т.

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 761,2 тыс. т сена (75,4 працэнта ад плана), 12,662 млн т сенажу (100,5 працэнта) і 712,5 тыс. т сіласу (3,72 працэнта). Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадае на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 43,9 працэнта ад плана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі