Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 верасня 2020, 10:52

Масавая ўборка збожжавых завяршаецца ў Беларусі

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Масавая ўборка збожжавых завяршаецца ў Беларусі. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле даных на 3 верасня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы) убраны з 2,094 млн га, што складае 95,5 працэнта запланаванай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўбрана 99,1 працэнта плошчаў ад плана (337,1 тыс. га), у Мінскай - таксама 99,1 працэнта (484,9 тыс. га), Гродзенскай - 98,9 працэнта (319 тыс. га), Гомельскай - 97,7 працэнта (333,8 тыс. га), Магілёўскай - 90 працэнтаў (299 тыс. га), Віцебскай - 87,3 працэнта (320,3 тыс. га). Прадаўжаецца ўборка грэчкі і проса - па Беларусі ўбрана 23,7 працэнта і 32 працэнты плошчаў. Яравы рапс убраны з 29,7 працэнта плошчаў.

Усяго ў краіне намалочана 7,861 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,1 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,1 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі больш за 1,9 млн т збожжа, у Гродзенскай - 1,5 млн т, Брэсцкай - звыш 1,3 млн т, Магілёўскай і Віцебскай - больш як па 1 млн т, Гомельскай - звыш 900 тыс. т.

Лён выцераблены на 46,9 тыс. га (97,2 працэнта ўборачнай плошчы). Пераварочванне стужак лёну праведзена на 23,5 тыс. га (50 працэнтаў да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 5,99 тыс. га, нарыхтавана 20,1 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 36,5 ц/га.

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 794,1 тыс. т сена (78,6 працэнта ад плана), 12,961 млн т сенажу (102,9 працэнта) і 2,038 млн т сіласу (10,63 працэнта). Убрана 10,15 працэнта плошчаў кукурузы на сілас і зялёны корм. Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 48,4 працэнта ад плана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі