Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 жніўня 2017, 09:38

Масавая ўборка збожжавых завяршаецца ў Беларусі

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Масавая ўборка збожжавых завяршаецца ў Беларусі. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 21 жніўня ў Беларусі намалочана амаль 7 млн т збожжа. У агульным намалоце 1769,3 тыс. т складае ўклад аграрыяў Мінскай вобласці, 1270,6 тыс. т - Гродзенскай, 1224,5 тыс. т - Брэсцкай. Пераадолела 1-мільённы рубеж Магілёўская вобласць (1045,8 тыс. т). У Гомельскай намалочана 965,4 тыс. т, у Віцебскай вобласці, якая апошняй уключылася ў жніво, - 700,5 тыс. т збожжа.

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 1948,5 тыс. га, што складае 90,1 працэнта агульнай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўборка збожжавых завершана.

У сярэднім з аднаго гектара ў гэтым годзе аграрыі ўбіраюць 35,8 ц збожжа. Лідарам па ўраджайнасці з'яўляецца Гродзенская вобласць (43,5 ц/га).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі