Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 ліпеня 2017, 16:02

Масавая ўборка збожжавых пачалася ў Беларусі

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Масавая ўборка збожжавых пачалася ў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 28 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны на плошчы 120,9 тыс. га, што складае 5,3 працэнта запланаванай плошчы. У гэтым годзе масавая ўборка пачалася пазней у параўнанні з мінулым годам.

Па тэмпах работ традыцыйна лідзіруюць паўднёвыя рэгіёны краіны: у Гомельскай вобласці ўбрана 19 працэнтаў ад плана, у Брэсцкай - 10 працэнтаў. У Гродзенскай і Мінскай абласцях уборку толькі пачынаюць - збожжавыя ў гэтых абласцях убраны крыху больш як на 1 працэнце плошчаў. У Магілёўскай і Віцебскай абласцях уборку пачнуць у бліжэйшыя дні.

Усяго па краіне намалочана 369,6 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 30,6 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць у Гродзенскай вобласці - 44,1 ц/га. У Брэсцкай вобласці яна складае 34,5 ц/га, Мінскай - 30,3 ц/га, Гомельскай - 27,7 ц/га.

Тэхнічная забяспечанасць сельгасарганізацый дае магчымасць правесці работы па ўборцы збожжавых і зернебабовых культур у аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.

Паводле прагнозаў вучоных, ураджай збожжа ў бягучым годзе вырасце на 20 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам. Паводле папярэдніх даных, у краіне плануецца сабраць 7,2 млн т збожжавых і зернебабовых (без кукурузы ў свірнавай вазе пасля дапрацоўкі).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі