Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 красавіка 2019, 15:45

Масавая сяўба ранніх яравых завяршаецца ў Беларусі

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Масавая сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) завяршаецца ў Беларусі, паведаміў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько ў час V Экспартнага форуму "Беларусь малочная", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пасяўная кампанія ідзе планава, у тэхналагічныя тэрміны. Раннія яравыя збожжавыя пасеяны на 95 працэнтах плошчаў. Тры вобласці - Брэсцкая, Гомельская і Магілёўская - завяршылі сяўбу гэтых культур", - сказаў Анатоль Хацько. Паводле даных на 17 красавіка, у Гродзенскай вобласці раннія яравыя збожжавыя пасеяны на 94,1 працэнта запланаваных плошчаў, Мінскай - на 95,4 працэнта, Віцебскай - на 81,7 працэнта.

У Беларусі таксама ідзе пасадка бульбы, сяўба цукровых буракоў, кукурузы, лёну. "Яравая сяўба ў цэлым праведзена больш як на 45 працэнтах плошчаў", - дадаў міністр.

Сяўба лёну-даўгунцу ў Беларусі праведзена на 18,9 тыс. га (36,7 працэнта плана). Цукровых буракоў пасеяна ўжо на 55,4 тыс. га (57,7 працэнта плана), бульбы - 1,6 тыс. га (6,54 працэнта), агародніны - 1,59 тыс. га (28,4 працэнта). Кукурузы на зерне пасеяна на 28,8 тыс. га (12,9 працэнта плана), на сілас - на 9,88 тыс. га (1,22 працэнта).

Як паведамлялася, у гэтым годзе яравую сяўбу плануецца правесці на 2,4 млн га, з іх яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры будуць размешчаны на плошчы больш як 1 млн га (у тым ліку 878,9 тыс. га ранніх яравых). Лён-даўгунец плануецца пасеяць на плошчы 51,4 тыс. га, цукровыя буракі - 96 тыс. га, бульбу - 24,5 тыс. га.

V Экспартны форум "Беларусь малочная" праходзіць у Мінску 17-19 красавіка. Арганізатарам выступае галіновы часопіс "Продукт.BY" пры садзейнічанні Мінсельгасхарча.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі