Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: "Дакар-2019": вынікі ўдзелу
18 Студзень, 16:30 Стужка навiн
Усе навіны

Маруднае вырашэнне важных для Беларусі праблемных пытанняў вядзе да дысбалансу ў гандлі з РФ - Румас

Эканоміка 13.12.2018 | 18:14

13 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Маруднае вырашэнне важных для Беларусі праблемных пытанняў вядзе да дысбалансу ў гандлі з РФ, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Брэсце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўным індыкатарам двухбаковых адносін быў і застаецца ўзаемны тавараабарот. На жаль, у 2018 годзе дысбаланс у гандлі таварамі паміж Беларуссю і Расіяй узмацняецца, па выніках 10 месяцаў адмоўнае сальда ўзаемнага гандлю павялічылася на $3,3 млрд. Прычына гэтага - мы марудна рухаемся па вырашэнні важных для беларускага боку праблемных эканамічных пытанняў", - сказаў Сяргей Румас.

Гэта і абмежаванні Рассельгаснаглядам доступу на расійскі рынак прадукцыі беларускага аграпрамысловага комплексу, забарона на ўдзел беларускіх прадпрыемстваў у сістэмах дзяржаўных закупак для патрэб абароны і бяспекі, абмежаванні на ўдзел у расійскіх праграмах субсідзіравання закупак сельскагаспадарчай тэхнікі будуць абмяркоўвацца сёння на саюзным Саўміне.

Ключавой задачай застаецца фарміраванне безбар'ернага асяроддзя для суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін. На думку Сяргея Румаса, у СД створаны аптымальны механізм вырашэння пытанняў - рабочыя групы па ключавых напрамках супрацоўніцтва. Па выніках іх работы ўдалося скараціць пералік праблемных пытанняў доступу на рынкі Беларусі і Расіі.

Адно з пытанняў сённяшняга парадку дня - далейшае развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Саюзнай дзяржаве. Кіраўнік беларускага ўрада лічыць важным каардынаваць сумесныя намаганні па развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы, абмен вопытам.

У цэнтры ўвагі застаюцца пытанні перспектыўнага развіцця Саюзнай дзяржавы. "Асноўны дакумент тут - прыярытэтныя напрамкі і першачарговыя задачы далейшага развіцця СД на сярэднетэрміновую перспектыву. Мы разглядаем гэты дакумент у якасці абноўленай стратэгіі інтэграцыйнага развіцця і спадзяёмся, што яго рэалізацыя дасць магчымасць накіраваць унутраныя рэзервы дзвюх краін на ўмацаванне саюзніцкіх адносін", - адзначыў Сяргей Румас.

На пасяджэнні ў Брэсце таксама разгледзяць фарміраванне адзінай прававой прасторы СД і шляхі далейшай гарманізацыі заканадаўства. Традыцыйна блок пытанняў прысвечаны сацыяльнай і гуманітарнай тэматыцы, у тым ліку падрыхтоўцы мерапрыемстваў да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

"Дакар-2019": вынікі ўдзелу Тры экіпажы каманды "МАЗ-СПОРТаўта" прынялі ўдзел у ралі-марафоне "Дакар-2019"* у катэгорыі "Грузавікі".