ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 снежня 2023
Мінск -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лістапада 2023, 15:07

Маршалаў: Беларусь мае намер актыўней пашыраць беларускую тэхніку і паслугі ў Зімбабвэ

Ігар Маршалаў
Ігар Маршалаў

20 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь мае намер актыўней пашыраць беларускую тэхніку і паслугі ў Зімбабвэ. Гэта падкрэсліў, адказваючы на пытанне БЕЛТА, Ігар Маршалаў, назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ.

"Кіраўнік дзяржавы ўдзяляе вялікую ўвагу палітычнаму і гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву з Зімбабвэ, - сказаў ён. - Сёння былі пастаўлены канкрэтныя задачы па павелічэнні тавараабароту з гэтай краінай".

Дыпламат таксама адзначыў: "Ёсць шмат дзеючых кантрактаў. Маюцца таксама кантракты і на наступны год. Задача стаіць па ўдзеле Беларусі ў механізацыі гэтай краіны. Ужо ў бягучым годзе там быў атрыманы добры ўраджай, у тым ліку дзякуючы беларускай тэхніцы.

Ёсць задачы па абслугоўванні гэтай тэхнікі, навучанні персаналу".

"Будзем над гэтым працаваць", - падкрэсліў Ігар Маршалаў.

"Нетры краін Афрыкі вельмі багатыя, і многія дзяржавы свету імкнуцца гандляваць з імі. Беларусь мае пэўныя кампетэнцыі, якія нам будзе цікава рэалізаваць у тым ліку і ў Зімбабвэ", - рэзюмаваў ён.

Раней Ігар Маршалаў займаў пасаду намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю - дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі