Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 верасня 2021, 13:20

Марозаў: БЧ ажыццяўляе міжнародныя грузаперавозкі без перабояў

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У няпростых умовах уплыву пандэміі БЧ ажыццяўляе грузавыя чыгуначныя перавозкі ў міжнародных зносінах без перабояў і перапынкаў. Аб гэтым заявіў начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў на XXX пленарным пасяджэнні Міжнароднага каардынацыйнага савета па транс'еўразійскіх перавозках (КСТП), якое праходзіць у Маскве ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт БЧ.

Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліў начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

"Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі перспектывы развіцця і актуальныя праблемы арганізацыі транс'еўразійскіх чыгуначных перавозак, у тым ліку адзначылі сувязную ролю КСТП у развіцці перавозак у зносінах Азія - Еўропа, разгледзелі пытанні лічбавізацыі перавозачнага працэсу, развіцця інфраструктуры чыгуначных маршрутаў і транспартных магутнасцей марскіх партоў для забеспячэння бесперабойнай арганізацыі мультымадальных перавозак у еўраазіяцкіх зносінах", - адзначылі ў прэс-цэнтры БЧ.

Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння абазначылі стратэгічныя задачы на бліжэйшую перспектыву па развіцці кантэйнернага бізнесу ў зносінах Азія - Еўропа.

Як адзначыў у сваім выступленні начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, нават у няпростых умовах уплыву пандэміі грузавыя чыгуначныя перавозкі ў міжнародных зносінах ажыццяўляюцца без перабояў і перапынкаў, у тым ліку ў зносінах Азія - Еўропа - Азія.

У БЧ падкрэслілі, што 2020 год стаў важным для Беларускай чыгункі ў частцы кантэйнерызацыі бізнесу. Упершыню ва ўсіх відах зносін было перавезена больш за 1 млн кантэйнераў у дваццаціфутавым эквіваленце (ДФЭ), што складае 140 працэнтаў да ўзроўню 2019 года.

Значны аб'ём перавозак грузаў у кантэйнерах займаюць перавозкі ў зносінах з Кітаем.

Усяго за 8 месяцаў 2021 года транзітам праз Беларусь з напрамку Кітай - Еўропа - Кітай перавезена больш за 470 тыс. кантэйнераў у ДФЭ, або 143 працэнты да мінулага года.

У дадатак да пагранічнага пераходу Брэст - Цярэспаль арганізаваны перавозкі кантэйнернымі паяздамі праз беларуска-польскія пагранічныя пераходы Брузгі - Кузніца Беластоцкая і Свіслач - Семянуўка. Актыўна развіваюцца кантэйнерныя праекты праз Калінінградскую вобласць, у тым ліку праз порт Калінінград у мультымадальных зносінах.

Таксама Уладзімір Марозаў у сваім выступленні акцэнтаваў увагу на неабходнасці выканання шэрага задач для захавання тэмпаў развіцця кантэйнерных перавозак, такіх як фарміраванне дакладных і збалансаваных планаў па развіцці чыгуначнай інфраструктуры маршрутаў Кітай - Еўропа - Кітай, асабліва на пагранічных пераходах на стыках каляі 1520 і 1435, павышэнне якасці планавання перавозак кантэйнернымі паяздамі, работа над укараненнем скразнога раскладу руху кантэйнерных паяздоў на усім маршруце руху і над стварэннем "адзінай лічбавай прасторы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі