Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 ліпеня 2024, 11:20

Маркіроўка і прасочвальнасць: якія тавары плануецца дабавіць у пералікі

Фота з архіва
Фота з архіва
15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах падрыхтавала праект пастановы Савета Міністраў па тэме маркіроўкі і прасочвальнасці тавараў, паведамілі БЕЛТА ў МПЗ.

Дакумент прадугледжвае пераход на маркіроўку сродкамі ідэнтыфікацыі па таварах, якія сёння маркіруюцца ў Беларусі ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі і рашэнні аб маркіроўцы якіх прыняты ў ЕАЭС. Таксама запланавана пашырэнне пераліку тавараў, звесткі аб абароце якіх з'яўляюцца прадметам прасочвальнасці.

У прыватнасці, праектам пастановы прадугледжваецца выключэнне безалкагольных напіткаў, сокаў, мабільных тэлефонаў і ноўтбукаў з пераліку тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі, з адначасовым уключэннем гэтых таварных груп у пералік тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі. Абавязак па маркіроўцы названых таварных груп сродкамі ідэнтыфікацыі прадугледжваецца з 1 лютага 2025 года.

Пашырэнне пераліку тавараў, звесткі аб абароце якіх з'яўляюцца прадметам прасочвальнасці, плануецца за кошт уключэння ў яго тавараў, адносна якіх Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю плануецца ажыццяўляць аналіз за цэнаўтварэннем пры дапамозе ствараемай аўтаматызаванай сістэмы "Аналіз цэн". У пералік па прасочвальнасці з 1 снежня 2024 года ўключаюцца: малочная прадукцыя, бакалейная прадукцыя (чай, кава, алей, мука, крупы, макарона), пячэнне, пернікі, шакалад, абутковыя тавары, складанабытавая тэхніка (пыласосы, прасы, машыны пральныя і пасудамыечныя, камбайны кухонныя, мікрахвалевыя печы, чайнікі, мультываркі, фены, электрачайнікі, дрылі, варачныя панэлі), сродкі для мыцця.

Суб'ектам гаспадарання неабходна загадзя арганізаваць работу па пераходзе на маркіроўку сродкамі ідэнтыфікацыі безалкагольных напіткаў, сокаў, мабільных тэлефонаў і ноўтбукаў, а таксама на выкарыстанне электроннага дакументаабароту пры абароце тавараў, якія будуць уключаны ў пералік для прасочвальнасці.

Рэкамендацыі для суб'ектаў гаспадарання размешчаны на афіцыйным сайце МПЗ у раздзеле "Прасочвальнасць тавараў". Аб тэрмінах выдачы сродкаў ідэнтыфікацыі для маркіроўкі тавараў паведамяць дадаткова з улікам гатоўнасці аператара дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы маркіроўкі тавараў уніфікаванымі кантрольнымі знакамі або сродкамі ідэнтыфікацыі РУП "Выдавецтва "Белбланкавыд".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі