Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 верасня 2024, 15:34

Маркіроўка БАДаў уводзіцца ў ЕАЭС

Фота з архіва
Фота з архіва
24 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі разгледзеў прапанову Расіі і прыняў рашэнне аб устанаўленні ўніфікаваных правіл маркіроўкі біялагічна актыўных дабавак да ежы (БАД) у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў гандлёвым блоку ЕЭК.

"Згодна з прынятым рашэннем, маркіроўцы падлягае шырокі пералік харчовай прадукцыі, маючай дзеючае пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі, выдадзенае на БАД. Дзяржавы-члены маюць права самастойна вызначаць дату ўвядзення і этапнасць маркіроўкі прадукцыі сродкамі ідэнтыфікацыі на сваёй тэрыторыі, паведамляючы аб гэтым ЕЭК на пазней чым за шэсць месяцаў", - расказалі ў ЕЭК.

Такім чынам, у кожнай з краін ЕАЭС будзе гарантавана прызнанне сродкаў ідэнтыфікацыі іншых дзяржаў, сфарміраваных у адпаведнасці з уніфікаванымі патрабаваннямі.

"Камісія прыняла прынцыповае рашэнне, накіраванае на забеспячэнне законнасці абароту на рынку саюза такой значнай катэгорыі тавараў, як БАД.  Цяпер спажывец з выкарыстаннем сістэмы лічбавай маркіроўкі зможа пераканацца ў сапраўднасці БАД, а таксама атрымаць дакладную інфармацыю аб прадукце і яго ўласцівасцях", - пракаменціраваў рашэнне дырэктар Дэпартамента мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання ЕЭК Ваагн Казаран.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі