Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 жніўня 2019, 09:32

Маркіроўка абутку будзе ўведзена ў ЕАЭС

15 жніўня, Масква /Кар. БЕЛТА/. У Еўразійскім эканамічным саюзе будзе ўведзена маркіроўка абутку сродкамі ідэнтыфікацыі. Рашэнне аб гэтым прыняў Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) у адпаведнасці з Пагадненнем аб маркіроўцы тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў ЕАЭС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Увядзенне маркіроўкі не створыць дадатковых перашкод для свабоднага перамяшчэння тавараў у саюзе, - падкрэслілі ў ЕЭК. - Наадварот, пры гэтым павінны максімальна ўлічвацца інтарэсы бізнесу, звязаныя з магчымым увядзеннем дадатковых патрабаванняў да дзейнасці суб'ектаў гаспадарання на нацыянальным узроўні".

Ключавым аспектам прынятага рашэння з'яўляецца магчымасць увядзення маркіроўкі ў саюзе па адзіных тэхнічных правілах і стандартах, якія зацвярджаюцца рашэннем Савета ЕЭК, з магчымасцю для дзяржаў-членаў падключацца да сістэмы маркіроўкі ЕАЭС па меры тэхналагічнай, арганізацыйнай і нарматыўна-прававой гатоўнасці.

"Савет ЕЭК зацвердзіў пералік абутку, які падпадае пад маркіроўку сродкамі ідэнтыфікацыі; сродкі ідэнтыфікацыі, іх характарыстыкі, парадак іх генерацыі, а таксама склад і структуру інфармацыі, якая павінна быць у сродках ідэнтыфікацыі на аснове звестак (пры іх наяўнасці), што змешчаны ў Адзіным рэестры сродкаў ідэнтыфікацыі, - праінфармавалі ў ЕЭК. - Зацверджаны, акрамя таго, парадак маркіроўкі тавараў, патрабаванні да фармату, складу і структуры звестак аб маркіраваных таварах, што перадаюцца паміж упаўнаважанымі органамі дзяржаў-членаў, з аднаго боку, і паміж кампетэнтнымі органамі краін саюза і Еўразійскай эканамічнай камісіяй, з іншага, а таксама тэрміны перадачы такіх звестак. Зацверджаны мінімальны склад звестак аб маркіраваным тавары, змешчаных у інфармацыйнай сістэме маркіроўкі тавараў, доступ да якіх прадастаўляецца спажыўцам і іншым зацікаўленым асобам, у тым ліку з дапамогай інфармацыйных сэрвісаў у складзе нацыянальных кампанентаў і інтэграцыйнага кампанента інфармацыйнай сістэмы маркіроўкі тавараў".

Краіны ЕАЭС для забеспячэння бесперашкоднага абароту маркіраванага абутку сродкамі ідэнтыфікацыі павінны будуць да 1 сакавіка 2020 года вызначыць нацыянальных аператараў.

"Да даты ўвядзення маркіроўкі на сваёй тэрыторыі нацыянальныя аператары дзяржаў - членаў ЕАЭС, якія не ўвялі маркіроўку, забяспечваюць прадастаўленне кодаў маркіроўкі ўдзельнікам абароту тавараў, атрыманых ад нацыянальнага аператара (адміністратара) дзяржавы-члена, якая ўвяла маркіроўку на сваёй тэрыторыі, - растлумачылі ў ЕЭК. - Нацыянальныя аператары забяспечваюць абмен інфармацыяй аб маркіраваным абутку, рэалізаваным у рамках трансгранічнага ўзаемнага гандлю. Узаемадзеянне паміж нацыянальнымі аператарамі ажыццяўляецца з дапамогай інтэграванай інфармацыйнай сістэмы Еўразійскага эканамічнага саюза".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі