ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 12 мая 2021
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 сакавіка 2021, 18:54

МАРГ зацвердзіў рэгламент работы камісіі па пытаннях дзяржрэгулявання цэнаўтварэння

Фота з архіва
Фота з архіва

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю зацвердзіла рэгламент работы камісіі па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў у адпаведнасці з пастановай урада ад 23 лютага 2021 года нумар 100 "Аб часовых мерах па стабілізацыі цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

Дакументам устанаўліваецца парадак работы камісіі пры паступленні зваротаў аб павышэнні цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці з 1 сакавіка 2021 года ў памеры вышэйшым за 0,2 працэнта за месяц. Вызначаны пералік дакументаў, якія ўносяцца для разгляду на пасяджэннях камісіі, працэдура і тэрміны іх унясення.

У прыватнасці, рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы і гаспадарчыя таварыствы, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ва ўласнасці Беларусі, павінны падаваць звароты для разгляду на пасяджэннях камісіі ў рэспубліканскія органы дзяржкіравання або дзяржарганізацыі, падначаленыя ўраду, у падпарадкаванні якіх знаходзяцца заяўнікі.

Камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы і гаспадарчыя таварыствы, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ва ўласнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, іншыя юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі павінны звяртацца ў аблвыканкамы і Мінгарвыканкам.

Юрыдычныя асобы ўсіх форм уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць вытворчасць (увоз) і (або) рэалізацыю на ўнутраны рынак лекавых сродкаў, павінны звяртацца ў Міністэрства аховы здароўя.

Для разгляду на пасяджэнні камісіі ўносяцца заява, дакументы (копіі таварна-транспартных накладных, інвойсаў дагавораў, пратаколаў узгаднення і інш.), якія пацвярджаюць неабходнасць павышэння цэн, а таксама тлумачальная запіска з кароткім выкладаннем прычын павышэння цэн.

Вытворцы дадаткова да дакументаў аб павышэнні цэн прадстаўляюць калькуляцыю па разліку адпускных цэн або інфармацыю аб фактычным і планавым сабекошце з улікам галіновых асаблівасцей фарміравання цэн. Імпарцёры - эканамічны разлік адпускных цэн. Арганізацыі, якія ажыццяўляюць аптовы і рознічны гандаль, - разлік аптовай (рознічнай) цаны.

У выпадку непрадстаўлення неабходных дакументаў і (або) наяўнасці ў іх няпоўных звестак, дзяржаўныя органы (арганізацыі) маюць права вярнуць іх без унясення на разгляд камісіі.

Дзяржорганы (арганізацыі) на працягу трох дзён з дня атрымання дакументаў павінны перадаць у МАРГ хадайніцтва аб разглядзе адпаведнага пытання на пасяджэнні камісіі, заключэнне аб мэтазгоднасці ўзгаднення павышэння цэн, а таксама дакументацыю, прыкладаемую заяўнікамі.

Калі неабходна дадатковая інфармацыя, МАРГ мае права запытаць такую ў дзяржаўных органаў (арганізацый), якія прадастаўляюць яе на працягу двух рабочых дзён.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю на працягу пяці рабочых дзен з даты паступлення поўнага пакета дакументаў, уключаючы дадаткова запытаную інфармацыю, арганізуе разгляд прадстаўленых матэрыялаў на пасяджэнні камісіі. Аб выніках узгаднення МАРГ інфармуе адпаведны дзяржаўны орган (арганізацыю).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі