Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 мая 2018, 18:49

МАРГ зацвердзіў інструкцыю па рэгуляванні цэн (тарыфаў) арганізацый-манапалістаў

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю зацвердзіла інструкцыю аб парадку рэгулявання цэн (тарыфаў) арганізацый-манапалістаў. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ ад 6 красавіка 2018 года нумар 20, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

Інструкцыяй вызначаецца парадак рэгулявання цэн (тарыфаў) спосабамі, устаноўленымі законам "Аб цэнаўтварэнні", дзеянні арганізацый-манапалістаў у выпадку прымянення ў адносінах да іх пэўных спосабаў цэнавага рэгулявання. Дадаткова рэгламентаваны такі спосаб цэнавага рэгулявання, як "парадак устанаўлення і прымянення цэн (тарыфаў)", а таксама пакет дакументаў, неабходных для абгрунтавання манапалістамі адпаведнага ўзроўню цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугі).

"У цэлым дакумент накіраваны на рэгламентацыю рэгулявання цэн (тарыфаў) арганізацый-манапалістаў, якія здольны ўплываць на існуючы ўзровень цэн на спажывецкім рынку для недапушчэння неабгрунтаванага росту цэн і спынення злоўжывання з боку гэтых арганізацый сваім дамінуючым становішчам", - растлумачылі ў прэс-службе.

У міністэрстве адзначылі, што інструкцыя распрацавана ў мэтах прывядзення нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з заканадаўствам з улікам паўнамоцтваў МАРГ па рэгуляванні цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугі) такіх арганізацый.

Пастанова "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку рэгулявання цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугі) юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, уключаных у Дзяржаўны рэестр суб'ектаў гаспадарання, якія займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках Рэспублікі Беларусь (рэспубліканскі і мясцовы ўзроўні), і (або) Дзяржаўны рэестр суб'ектаў натуральных манаполій" уступае ў сілу праз месяц пасля яе афіцыйнага апублікавання - 17 чэрвеня 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі