
16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю зноў паступіла вялікая колькасць зваротаў спажыўцоў аб невыкананні інтэрнэт-магазінам Wildberries прадпісання ў частцы неправамернага спагнання платы за вяртанне тавару, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.
Ведамства правяло работу з інтэрнэт-прадаўцом аб неабходнасці захавання дзеючага заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў і вяртанні неправамерна спісаных грашовых сродкаў.
"Паводле інфармацыі інтэрнэт-магазіна Wildberries, што паступіла ў МАРГ, з 14 студзеня адменена плата за вяртанне тавару, які не падышоў. Інфармацыя аб гэтым таксама размешчана ў асабістых кабінетах карыстальнікаў і на сайце інтэрнэт-магазіна ў раздзеле "Паведамленні", - паведамілі ў ведамстве.
Спісаныя раней грашовыя сродкі за вяртанне тавару будуць вернуты спажыўцам да 17 студзеня ўключна.-0-