Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 красавіка 2020, 19:00

МАРГ вызначыў парадак вядзення дзяржрэестра суб'ектаў натуральных манаполій

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інструкцыя аб парадку фарміравання і вядзення Дзяржаўнага рэестра суб'ектаў натуральных манаполій зацверджана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 31 сакавіка 2020 года нумар 23, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з пастановай, рэестр фарміруецца і вядзецца МАРГам. Гэта робіцца, каб вызначыць пералік суб'ектаў натуральных манаполій, у адносінах да якіх будзе прымяняцца дзяржрэгуляванне ў адпаведнасці з законам "Аб натуральных манаполіях".

Структура рэестра складаецца з двух узроўняў - рэспубліканскага і мясцовага.

На рэспубліканскім узроўні ў рэестр уключаюцца суб'екты, дзейнасць якіх накіравана на задавальненне патрэб краіны ў цэлым, на мясцовым узроўні - суб'екты, якія забяспечваюць патрэбнасці асобнага рэгіёна.

Рэестр публікуецца на афіцыйным сайце органа рэгулявання натуральных манаполій (МАРГ).

Пастанова ўступае ў сілу з 23 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі