Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 верасня 2022, 13:48

МАРГ узмоцніць кантрольныя мерапрыемствы для спынення спекуляцыйнага завышэння цэн

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МАРГ узмоцніць кантрольныя мерапрыемствы, каб спыніць спекуляцыйныя завышэнні цэн. Аб гэтым заявіў сёння міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў у час міжнароднага форуму "Трэйд Дыялог" у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым паўгоддзі мы значна ўзмацнілі кантрольныя мерапрыемствы. За мінулы перыяд арганізавалі 4135 праверак і маніторынгаў. Аб'ём штрафных санкцый перасягнуў Br1,3 млн. Гэта больш за ўзровень усяго 2021 года (Br1,2 млн). Таксама кантрольных мерапрыемстваў мы правялі на 30 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе", - сказаў Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, МАРГ узмацніў кантрольныя мерапрыемствы для выканання ў першую чаргу цэнавага заканадаўства. "Гэта трэнд сённяшняга дня - абмежаванне росту цэн, стрымліванне інфляцыі і фарміраванне справядлівай, абгрунтаванай цаны", - дадаў міністр.

Як адзначыў Аляксей Багданаў, асноўная мэта - спыніць спекуляцыйныя завышэнні цэн. "Тут мы павінны жорстка рэагаваць і не дазваляць такому адбывацца. У гэтай частцы мы работу ўзмацняем і будзем яе прадаўжаць выконваць", - акцэнтаваў увагу кіраўнік МАРГ.

Міжнародны форум "Трэйд Дыялог" праходзіць сёння ў Мінску. Спікеры абмяркуюць актуальныя пытанні спалучэння інтарэсаў вытворцаў і гандлю, а таксама перспектывы развіцця ўнутранага спажывецкага рынку Беларусі, імпартазамяшчэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі