Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 кастрычніка 2022, 09:48

МАРГ узмацняе кантроль за цэнамі: жыхары краіны могуць паведаміць аб іх росце ў спецыяльнай анкеце

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўзмацняе кантроль за цэнамі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

З 6 кастрычніка забараняецца рост цэн як на харчовыя, так і нехарчовыя групы тавараў.

Для спынення злоўжыванняў у гэтай сферы МАРГ арганізаваны татальны кантроль. Сумесна з іншымі кантралюючымі органамі з 7 кастрычніка Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю пачынае правядзенне шырокамаштабных кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў. Кантраляваць будуць выкананне заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні суб'ектамі рознічнага, аптовага гандлю, імпарцёрамі і вытворцамі тавараў (работ, паслуг).

Жыхары краіны могуць паведаміць аб росце цэн, запоўніўшы з любога зручнага ўстройства спецыяльную анлайн-анкету на сайце МАРГ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі