Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 красавіка 2020, 10:24

МАРГ увёў рэгуляванне цэн на маскі і антысептыкі

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўвяло дзяржаўнае рэгуляванне цэн на медыцынскія маскі і дэзынфіцыруючыя (антыбактэрыяльныя, абеззаражвальныя) сродкі. Адпаведная пастанова МАРГ ад 6 красавіка 2020 года нумар 27 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гранічны нарматыў рэнтабельнасці для вызначэння сумы прыбытку, які ўключаецца ў адпускныя цэны вытворцаў, устаноўлены ў памеры 10 працэнтаў.

Пры гэтым гранічная максімальная надбаўка імпарцёра на маскі і дэзынфіцыруючыя сродкі вызначана ў памеры 10 працэнтаў. Гранічную максімальную гандлёвую надбаўку (з улікам аптовай надбаўкі) да адпускной цаны вытворцы (імпарцёра) на гэтыя тавары ўстанавілі ў памеры 15 працэнтаў.

Устаноўлена, што цэны на маскі і дэзынфіцыруючыя сродкі фарміруюцца з улікам кан'юнктуры рынку, але не вышэй за абмежаванні, прадугледжаныя дакументам.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і дзейнічае на працягу 90 дзён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі