Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лютага 2024, 11:39

МАРГ устанавіў цэны на прыродны газ для некаторых арганізацый

Фота з архіва
Фота з архіва
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла адпускную цану на прыродны газ для некаторых арганізацый. Адпаведная пастанова МАРГ ад 31 студзеня 2024 года нумар 6 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам устанаўліваецца адпускная цана на прыродны газ без ПДВ пры разліковай цеплаце згарання 7900 ккал/куб.м і курсе беларускага рубля да расійскага рубля 3,4991:100 газазабеспячальным арганізацыям, якія ўваходзяць у склад ДВА "Белпалівагаз", пры пастаўцы юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам пры спажытым аб’ёме прыроднага газу ў 2023 годзе.

Так, для юрыдычных асоб сістэмы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія аказваюць ЖКП не для патрэб насельніцтва,  таксама для бюджэтных арганізацый кошт 1 тыс. куб.м газу складзе Br671,41. Для таварыстваў уласнікаў, арганізацый забудоўшчыкаў, якія аказваюць ЖКП насельніцтву, цана на газ складзе Br438,35 за 1 тыс. куб.м. Для юрыдычных асоб і ІП, якія выкарыстоўваюць прыродны газ для вытворчасці агародніны закрытага грунту, яго цана з 1 студзеня па 30 красавіка і з 1 па 31 снежня ўключна складзе Br438,35, а з 1 мая па 30 лістапада ўключна - Br503,84. Для юрыдычных асоб, якія вырабляюць цэмент, сценавыя блокі, цэглу, чарапіцу і іншыя будаўнічыя матэрыялы з абпаленай гліны, а таксама керамічныя пакрыцці, паперу і кардон, электрычныя лямпы, шкляную тару і іншае, цана за 1 тыс. куб.м прыроднага газу складзе Br496,71. У дадатку да пастановы пазначаны ўсе арганізацыі, да якіх прымяняюцца ўстаноўленыя дакументам цэны.

Акрамя таго, цана за 1 куб.м газу з ПДВ, што адпускаецца газазабеспячальнымі арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад ДВА "Белпалівагаз", арганізацыям, якія маюць інтэрнаты, у частцы выкарыстання прыроднага газу пражываючымі ў іх грамадзянамі, рэлігійным арганізацыям, арганізацыям, якія выкарыстоўваюць прыродны газ для патрэб дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзіцячым вёскам, дзіцячым гарадкам, дзіцячым хоспісам пры наяўнасці індывідульных ацяпляльных прыбораў складзе Br0,2062, а пры іх адсутнасці - Br0,5477.

Устаноўленыя цэны на прыродны газ на фактычную цеплату згарання не пералічваюцца.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2024 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі