Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 верасня 2019, 12:15

МАРГ устанавіў цану на прыродны газ для вытворцаў цэлюлозы і драўнянай масы

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла цану на прыродны газ для вытворцаў цэлюлозы і драўнянай масы. Гэта прадугледжана пастановай нумар 75 ад 13 верасня 2019 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам уведзена новая група спажыўцоў прыроднага газу - юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, асноўным відам дзейнасці якіх з'яўляецца вытворчасць цэлюлозы і драўнянай масы. Для гэтай групы спажыўцоў прыроднага газу пастановай устаноўлена цана ў памеры Br388,76 за 1 тыс. куб. м па прычыне таго, што гэта галіна з'яўляецца адной з найбольш энергаёмістых.

Цэны на прыродны газ рэгулююцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю на падставе ўказа нумар 72 ад 25 лютага 2011 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі