Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 студзеня 2021, 10:50

МАРГ устанавіў тарыфы на цеплавую і электраэнергію для прыраўнаваных да насельніцтва арганізацый

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла новыя тарыфы на цеплавую і электрычную энергію, што адпускаецца прадпрыемствамі ДВА "Белэнерга" арганізацыям на ўзроўні тарыфаў для насельніцтва. Адпаведная пастанова МАРГ нумар 2 ад 5 студзеня 2021 года сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Тарыф на цеплавую энергію для рэлігійных арганізацый, арганізацый аховы здароўя і арганізацый у частцы выкарыстання цеплавой энергіі для патрэб дзіцячых дамоў сямейнага тыпу з 1 студзеня складае Br20,6216 за 1 Гкал,а з 1 чэрвеня будзе складаць Br21,9245. Цеплавая энергія для творчых майстэрняў будзе адпускацца па тарыфе Br107,31 за 1 Гкал.

Для арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, пратэзна-артапедычных аднаўленчых цэнтраў, рэлігійных арганізацый, садоўніцкіх таварыстваў і дачных кааператываў устаноўлены тарыф Br0,2092 за 1 кВт.гадз электраэнергіі. Такі ж тарыф вызначаны для стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, дзіцячых вёсак (гарадкоў), а таксама для арганізацый у частцы выкарыстання электраэнергіі на агульнадамавыя патрэбы шматкватэрных жылых дамоў, у тым ліку інтэрнатаў.

Для гаражных кааператываў і кааператываў, якія выкарыстоўваюць аўтамабільныя стаянкі, тарыф складзе Br0,23 за 1 кВт.гадз. Для арганізацый, якія маюць на балансе высакавольтныя і нізкавольтныя электрычныя сеткі і (або) трансфарматарныя падстанцыі, у частцы выкарыстання электраэнергіі для патрэб насельніцтва тарыф складзе Br0,1992 за 1 кВт.гадз. Акрамя таго, для шэрага арганізацый вызначаны дыферэнцыраваныя тарыфы на электраэнергію.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі