Фота з архіва
29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла пералік алкагольных напіткаў на 2025 год, на імпарт якіх не распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы. Адпаведная пастанова МАРГ ад 14 лістапада 2024 года нумар 69 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
У пералік увайшлі 22 найменні французскага шампанскага (у тым ліку Moet & Chandon, Veuve Clicquot Ponsardin Brut, Dom Perignon, Louis Roederer Cristal, G.H.Mumm, Perrier-Jouet, Bollinger), 52 найменні каньякоў, у тым ліку вырабленых з каньячных спіртоў, вытрыманых больш як 10 гадоў (Hennessy, Martell, Rеmy Martin, Camus, Erebuni, Armenia, Legenda Moldovei, Hine, Courvoisier і інш.), 85 найменняў віскі (Grant's, Aberlour, Ballantine's, Jameson, Jim Beam Black, Bushmills, The Macallan і інш.), 26 найменняў рому (Bacardi, Havana Club, Varadero, Angostura і інш.), 3 найменні джыну.
Таксама ў пераліку вінаграднае віно з мінімальнай цаной вытворцы 13 еўра за 1 л на ўмовах FCA - склад вытворцы. У выпадку, калі аб'ём сасуда складае менш як (больш як) 1 л, мінімальная цана разлічваецца прапарцыянальна ёмістасці і не павінна быць ніжэйшай за 13 еўра за 1 л.
Дакумент уступіць у сілу з 1 студзеня 2025 года.-0-