ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 4 кастрычніка 2023
Мінск +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 красавіка 2023, 09:01

МАРГ устанавіў парадак вызначэння цаны на прыродны газ, што рэалізуецца ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь"

Фота з архіва
Фота з архіва

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла парадак вызначэння і прымянення цаны на прыродны газ, які рэалізуецца ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь". Адпаведная пастанова ведамства нумар 25 ад 3 красавіка апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам рэгламентавана, што адпускная цана без ПДВ на прыродны газ, які пастаўляецца ў Беларусь расійскім "Газпрамам" і рэалізуецца ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" па дагаворах юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, вызначаецца ААТ у беларускіх рублях на апошнюю дату справаздачнага перыяду (пад ім разумеецца каляндарны месяц, у якім ажыццяўляецца пастаўка прыроднага газу) па названай у пастанове формуле. У ёй падсумоўваюцца адпускная цана без ПДВ на прыродны газ пры разліковай цеплаце згарання 7900 ккал/куб.м, што пастаўляецца ў Беларусь ПАТ "Газпрам", якая вызначаецца Пагадненнем паміж урадамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на беларускай тэрыторыі, і кантракта на пастаўку "Газпрамам" прыроднага газу ў Беларусь, а таксама нацэнка ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь". Пры разліках прымяняецца ўстаноўленае Нацбанкам афіцыйнае значэнне курса беларускага рубля ў адносінах да расійскага на апошнюю дату справаздачнага перыяду.

У пастанове прапісана і формула, па якой адпускная цана пералічваецца пры адхіленні фактычнай сярэднямесячнай цеплаты згарання ад разліковай.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі