Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 кастрычніка 2022, 12:47

МАРГ: устанаўленне цэн на новыя тавары або іх павышэнне магчыма толькі па ўзгадненні

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устанаўленне цэн на новыя тавары або іх павышэнне магчыма толькі па ўзгадненні. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі ўведзены мараторый на павышэнне цэн (тарыфаў) на ўнутраным рынку. З 6 кастрычніка 2022 года юрыдычныя асобы ўсіх форм уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія вырабляюць, увозяць або рэалізуюць тавары на ўнутраным рынку або аказваюць паслугі на тэрыторыі Беларусі, не змогуць павысіць цэны на ўсе тавары (як харчовыя, так і нехарчовыя) і паслугі. Павышэнне цэн (тарыфаў) у выніку адмены акцый, скідак і распродажаў таксама не дапускаецца.

"Любое павышэнне цэн або ўстанаўленне цаны на новы тавар павінна быць узгоднена па інстанцыях. Калі прадпрыемства знаходзіцца ў кіраванні нейкага дзяржоргана, то такое дзеянне павінна быць узгоднена з міністрам. У іншых выпадках трэба звяртацца ў аблвыканкам або Мінгарвыканкам", - сказаў Аляксей Багданаў. Рашэнні будуць прымацца толькі ў выпадку эканамічнай мэтазгоднасці.

Каб не дапусціць неабгрунтаванага павышэння цэн, МАРГ і іншыя кантралюючыя органы ўзмацнілі кантроль не толькі ў гандлёвых аб'ектах, але і ў прадпрыемстваў і імпарцёраў. За парушэнні прадугледжана адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам аж да закрыцця гандлёвых аб'ектаў і спынення дзейнасці суб'ектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі