ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 красавіка 2023, 10:21

МАРГ унёс змяненні ў рэгламенты адмінпрацэдур у галіне цэнаўтварэння

Фота з архіва
Фота з архіва

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўнесла змяненні ў рэгламенты адміністрацыйных працэдур у галіне цэнаўтварэння. Гэта прадугледжана пастановай ведамства ад 31 сакавіка 2023 года нумар 23, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

Дакумент прыняты для ўдасканалення некаторых аспектаў узгаднення вытворцамі ўстанаўлення і павышэння адпускных цэн на тавары ў рамках правядзення адміністрацыйных працэдур.

Гэтай пастановай уведзены змяненні ў частцы ўстанаўлення пераліку дакументаў, форм заяў і маркетынгавага аналізу, неабходных для правядзення адмінпрацэдур па ўзгадненні ўстанаўлення і павышэння адпускных цэн на тавары, а таксама ў форму інфармавання дзяржорганамі (арганізацыямі) пры прыняцці такіх рашэнняў.

Гэта дапаможа знізіць адміністрацыйную нагрузку як для дзяржорганаў, так і для суб'ектаў гаспадарання, якія звярнуліся за правядзеннем адміністрацыйных працэдур.

У прэс-службе дадалі, што патрабаванні аб узгадненні вытворцамі ўстанаўлення і павышэння адпускных цэн пры правядзенні адміністрацыйных працэдур распаўсюджваюцца толькі на тавары, якія рэгулюцца ў рамках пастановы Саўміна ад 19 кастрычніка 2022 года нумар 713 "Аб сістэме рэгулявання цэн".

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі