ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +27°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 студзеня 2022, 11:28

МАРГ размяркуе тарыфныя квоты на ўвоз рысу з В'етнама

Фота з архіва
Фота з архіва

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю размяркуе тарыфныя квоты на ўвоз у 2022 годзе асобных відаў рысу з В'етнама. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 26 студзеня 2022 года нумар 45, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Міністэрству неабходна да 10 лютага размеркаваць 70 працэнтаў тарыфнай квоты на ўвоз у 2022 годзе асобных відаў рысу з В'етнама, што ўвозіцца на тэрыторыю Беларусі і змяшчаецца пад мытную працэдуру выпуску для ўнутранага спажывання, паміж удзельнікамі знешнегандлёвай дзейнасці прапарцыянальна аб'ёмам рысу, які паходзіць і ўвезены імі з В'етнама ў Беларусь у 2019-2020 гадах.

Таксама МАРГ размяркуе 30 працэнтаў тарыфнай квоты на падставе заяў удзельнікаў знешнегандлёвай дзейнасці ў парадку чарговасці іх паступлення.

У дакуменце гаворыцца, што міністэрства можа пераразмеркаваць пры неабходнасці незапатрабаваную па выніках першага паўгоддзя 2022 года частку аб'ёму тарыфнай квоты сярод удзельнікаў знешнегандлёвай дзейнасці на падставе пададзеных імі заяў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі