Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лютага 2021, 11:31

МАРГ растлумачыў меры па рэгуляванні цэн на сацыяльна значныя тавары

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад вызначыў пералік сацыяльна значных тавараў першай неабходнасці і прыняў строгія меры рэгулявання цэн на іх. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 23 лютага 2021 года нумар 100, паведамляе БЕЛТА.

Як растлумачылі ў МАРГ, у адпаведнасці з гэтым рашэннем юрыдычныя асобы ўсіх форм уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць вытворчасць (увоз) і (або) рэалізацыю на ўнутраны рынак сацыяльна значных тавараў першай неабходнасці, не змогуць павысіць цэны на гэтыя тавары з 24 па 28 лютага 2021 года.

З 1 сакавіка штомесячнае змяненне цэн на сацыяльна значныя тавары не павінна перавышаць 0,2 працэнта да цаны на гэтыя тавары, якая склалася на апошні дзень папярэдняга месяца.

"Асноўная роля ў прыняцці рашэнняў па павышэнні цэн вышэй за ўстаноўленыя межы адводзіцца камісіі па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў. Мэтавая задача гэтага рашэння - гарантыя справядлівых цэн на пазіцыі харчовых тавараў і лекавых сродкаў штодзённага попыту. Пры гэтым у пералік уключаны лекавыя сродкі айчыннай вытворчасці, а харчовыя тавары ў асноўным вырабляюцца ў Беларусі", - гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

У МАРГ дадалі, што рашэнне прынята ў рамках мінімізацыі ўплыву на спажывецкі попыт павелічэння затрат у арганізацый з высокай доляй імпартнага складніка ў сабекошце выпускаемай прадукцыі, росту цэн на тавары крытычнага імпарту, пагаршэнне знешніх умоў вядзення бізнесу (каранцінныя мерапрыемствы, абмежаванне вывазу асобных тавараў).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі