Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 лістапада 2022, 14:09

МАРГ расказаў, як ідуць справы з асартыментам тавараў у магазінах

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Андрэй Картун расказаў журналістам, як ідуць справы з асартыментам тавараў у магазінах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пастановай урада нумар 713 было ўведзена рэгуляванне цэн на тавары спажывецкай карзіны. Бізнес перабудоўваецца на работу ў новых умовах.

"Што датычыцца асартыменту тавараў, месцамі ўзнікаюць пэўныя складанасці. Сістэмнай прычыны тут няма, у кожнага яна свая. Камусьці спатрэбіўся час, каб перабудавацца. Напрыклад, у нехарчовым сегменце ў адной з буйных гандлёвых сетак быў па пэўных пазіцыях бедны асартымент. Прычына ў тым, што суб'ект гаспадарання не паспеў пераацаніць некаторыя пазіцыі. Як толькі пераацэнка завяршаецца, са склада паступаюць тавары, запас там на 3-4 месяцы", - сказаў Андрэй Картун.

Ён падкрэсліў, што ідзе работа над тым, каб асартымент ва ўсіх магазінах не скарачаўся і суб'екты гаспадарання хутчэй адаптаваліся да новай сістэмы рэгулявання цэн. "Мы праводзім комплексную растлумачальную работу. Па другім крузе ўжо ідзём па кожнай вобласці, вядзём дыялог. Пастанова жывая, эвалюцыйная, мы будзем шліфаваць нейкія няроўнасці", - адзначыў намеснік міністра.

Акрамя таго, пры неабходнасці мясцовыя органы ўлады прымаюць рашэнні аб павышэнні цэн, зыходзячы з кан'юнктуры рынку, звярнуў увагу прадстаўнік МАРГ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі