Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 кастрычніка 2020, 13:22

МАРГ прыпыніў работу шэрага гандлёвых аб'ектаў у Мінску, Брэсце, Гродне і Магілёве

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прыпыніла работу шэрага гандлёвых аб'ектаў у Брэсце, Гродне, Магілёве і Мінску на перыяд з 31 кастрычніка 2020 года па 28 студзеня 2021-га, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

"Міністэрства правяло 29 кастрычніка пазапланавыя праверкі ў гандлёвых аб'ектах асобных суб'ектаў гаспадарання і ўстанавіла грубыя парушэнні заканадаўства аб гандлі. У іх ліку невыкананне асартыментнага пераліку і яго неадпаведнасць патрабаванням заканадаўства, прапанаванне да рэалізацыі тавараў са скончаным тэрмінам прыгоднасці, адсутнасць неабходнай і дакладнай інфармацыі аб таварах, - расказалі ў прэс-службе. - На падставе выяўленых парушэнняў МАРГ выдаў 13 суб'ектам гаспадарання прадпісанні аб прыпыненні работы гандлёвых аб'ектаў, размешчаных у Брэсце, Гродне, Магілёве і Мінску, на тэрмін з 31 кастрычніка 2020 года па 28 студзеня 2021 года".

Дзейнасць гэтых суб'ектаў прыпынена ў адпаведнасці з бальнай сістэмай, зацверджанай загадам Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 14 мая нумар 99, падрыхтаваным у развіццё ўказа ад 24 красавіка нумар 143 "Аб падтрымцы эканомікі".

У МАРГ звярнулі ўвагу на тое, што пасля ўстаранення выяўленых парушэнняў суб'ект гаспадарання, які атрымаў прадпісанне аб прыпыненні, мае права звярнуцца з хадайніцтвам аб датэрміновым аднаўленні работы гандлёвага аб'екта.

"Работа па кантролі выканання дзеючага беларускага заканадаўства арганізавана міністэрствам на пастаяннай аснове. Абарона інтарэсаў спажыўцоў і ў далейшым застанецца адной з галоўных задач ведамства", - падкрэслілі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі