Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 жніўня 2019, 18:51

МАРГ прапануе прытрымлівацца рэкамендуемых гандлёвых надбавак на сацыяльна значныя тавары

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапануе прытрымлівацца рэкамендуемых гандлёвых надбавак на сацыяльна значныя тавары, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

"У 2019 годзе дынаміка спажывецкіх цэн складваецца ў рамках прагнознай траекторыі. Прырост цэн у чэрвені 2019 года да снежня 2018-га склаў 2,9 працэнта, да чэрвеня 2018 года - 5,7 працэнта (пры прагнозе 3,5 працэнта і 6,3 працэнта адпаведна). Разам з тым у гадавым выражэнні на спажывецкім рынку захоўваецца павышаная дынаміка росту спажывецкіх цэн - на ўзроўні 5,5-6,2 працэнта. Пры гэтым рост цэн на сацыяльна значныя тавары (у адпаведнасці з пералікам, зацверджаным Экспертным саветам па пытаннях цэн і тарыфаў) па асобных пазіцыях амаль у два разы перавышае агульны ўзровень цэн і знаходзіцца ў дыяпазоне 9-11 працэнтаў. Такая інтэнсіўнасць прыросту цэн апярэджвае рост даходаў насельніцтва, што фактычна зніжае даступнасць прадуктаў харчавання і пакупную здольнасць у цэлым, перш за ўсё для найбольш неабароненых слаёў насельніцтва", - адзначылі ў прэс-службе.

Рост рэальнай заработнай платы за студзень - чэрвень 2019 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў 7,6 працэнта, рэальных наяўных грашовых даходаў за студзень - май 2019 года - 7,2 працэнта. Пры гэтым на фоне запаволення росту цэн вытворцаў больш паскораны рост дэманструюць рознічныя цэны, у асноўным у выніку росту гандлёвых надбавак.

Рост цэн вытворцаў сельгаспрадукцыі ў гадавым выражэнні запаволіўся з 7,1 працэнта ў снежні 2018 года да 6,4 працэнта ў чэрвені 2019 года, вытворцаў спажывецкіх тавараў - з 3,7 працэнта да 3,5 працэнта адпаведна. Пры гэтым рост спажывецкіх цэн на тавары і паслугі за гэты перыяд паскорыўся з 4,9 працэнта да 5,3 працэнта. Гэта сітуацыя стварае рызыкі для выканання мэтавага паказчыка па інфляцыі па выніках года, падкрэслілі ў МАРГ.

"Міністэрства правяло шэраг рабочых сустрэч з буйнымі гандлёвымі сеткамі аб сітуацыі на спажывецкім рынку, магчымых мерах рэагавання, па выніках якіх былі вызначаны гранічныя ўзроўні гандлёвых надбавак на асноўныя сацыяльна значныя тавары. МАРГ прапануе ўсім суб'ектам гандлю прытрымлівацца ўстаноўленых рэкамендацый", - сказалі ў прэс-службе.

МАРГ прадоўжыць маніторынг развіцця цэнавай сітуацыі па гэтых таварах, уключаючы аналіз цэн па ўсім ланцужку: вытворцы, перапрацоўка, розніца. Пры адсутнасці станоўчых змяненняў з улікам рэалізацыі рызык для выканання мэтавага паказчыка па інфляцыі па выніках жніўня 2019 года будзе разглядацца пытанне аб магчымым увядзенні часовага цэнавага рэгулявання на сацыяльна значныя тавары, вызначаныя пастановай урада Беларусі ад 17 студзеня 2014 года нумар 35.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі