Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 студзеня 2019, 10:36

МАРГ прапануе абмеркаваць змяненні пры афармленні папярэдніх заказаў у грамадскім харчаванні

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выносіць на грамадскае абмеркаванне праект пастановы МАРГ "Аб парадку афармлення папярэдніх заказаў у аб'ектах грамадскага харчавання", што прадугледжвае зацвярджэнне адпаведнай інструкцыі. Такая інфармацыя размешчана на сайце міністэрства, паведамляе БЕЛТА.

У адпаведнасці з патрабаваннямі дэкрэта нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва" выключаны залішнія патрабаванні пры арганізацыі абслугоўвання пакупнікоў у аб'ектах грамадскага харчавання, аказанні паслуг, звязаных з грамадскім харчаваннем.

Так, патрабаванне аб неабходнасці наяўнасці дзвюх кніг (кніга ўліку папярэдніх заказаў на абслугоўванне і кніга ўліку папярэдніх заказаў на аказанне паслуг) прапануецца замяніць на патрабаванне аб наяўнасці адной кнігі, якую прадавец можа весці ў свабоднай форме. Таксама прапануецца адмяніць патрабаванне аб змацаванні пячаткай запісу аб колькасці лістоў у кнізе папярэдніх заказаў. Акрамя таго, прадугледжваецца афармленне меню папярэдняга заказу на абслугоўванне пакупнікоў у свабоднай форме, якую суб'ект гаспадарання будзе ўстанаўліваць самастойна.

З тэкстам праекта пастановы і абгрунтаваннем да яго можна азнаёміцца ў раздзеле "Заканадаўства/Грамадскае абмеркаванне праектаў" на сайце МАРГ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі