.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Малавоблачна -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 студзеня 2021, 11:58

МАРГ прапануе абмеркаваць праект указа па дзяржзакупках

Фота з архіва
Фота з архіва

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапануе абмеркаваць праект указа "Аб удасканаленні парадку ажыццяўлення дзяржаўных закупак". Грамадскае абмеркаванне праходзіць на Прававым форуме Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Прапануецца замацаваць паўнамоцтвы Савета Міністраў па зацвярджэнні пераліку тавараў, работ, паслуг, да якіх прымяняецца прэферэнцыйная папраўка, а таксама парадку і ўмоў яе прымянення. Урад таксама атрымае права вызначаць дзяржорганы і арганізацыі, якія будуць па ўзгадненні з МАРГ рыхтаваць тыпавыя патрабаванні да апісання асобных відаў тавараў (работ, паслуг) для абавязковага ўключэння ў каталог дзяржзакупак.

Згодна з праектам указа, Саўмін таксама зможа вызначаць асаблівасці дзяржзакупак асобных відаў прадукцыі, умовы допуску тавараў, работ і паслуг замежнага паходжання і іх пастаўшчыкоў. "Такія меры будуць прымацца ў выключных выпадках у мэтах абароны ўнутранага рынку і падтрымкі айчынных вытворцаў з захаваннем міжнародных абавязацельстваў. Устанаўленне такіх выключэнняў магчыма тэрмінам на два гады. Тэрмін увядзення выключэнняў будзе пазначацца ў рашэнні ўрада", - адзначылі ў МАРГ.

Праект указа таксама замацоўвае права МАРГ вызначаць дадатковыя патрабаванні да формы і зместу прапаноў удзельнікаў працэдур дзяржаўных закупак, парадак і спосабы вызначэння арыенціровачнага кошту прадмета дзяржзакупкі ў мэтах недапушчэння неэфектыўнага расходавання бюджэтных сродкаў.

Акрамя таго, прапануецца выключыць неабходнасць прадастаўлення ўдзельнікам-рэзідэнтам заявы аб адсутнасці завінавачанасці па выплаце падаткаў, збораў (пошлін), пеняў. Заказчык можа праверыць іх адсутнасць на сайце МПЗ. "Такая праверка будзе праводзіцца на апошнюю справаздачную дату, што папярэднічае дню разгляду прапановы ўдзельніка працэдуры дзяржзакупкі. Напрыклад, калі прапанова пададзена ў снежні 2020 года, а адкрыццё і разгляд прапаноў адбыліся 10 студзеня 2021 года, то будзе правярацца адсутнасць завінавачанасці па стане на 1 студзеня 2021-га, а не на 1 лістапада 2020-га, як гэтага патрабуе дзеючая рэдакцыя закона", - растлумачылі ў МАРГ.

Таксама прапанавана ўвесці забарону на ўдзел у закупках афіліраваных асоб у адносінах да іншых удзельнікаў. Выключэнне будзе зроблена для юрыдычных асоб, уласнікамі якіх з'яўляюцца Беларусь або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, грамадскія аб'яднанні інвалідаў, а таксама юрыдычных асоб, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі аднаго дзяржаўнага аб'яднання, холдынга.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі да 30 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі