ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 20 кастрычніка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 верасня 2021, 10:56

МАРГ прапануе абмеркаваць праект пастановы аб продажы абутку

Фота з архіва
Фота з архіва

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Савета Міністраў, якім прадугледжана ўнясенне змяненняў у пастанову ўрада ад 22 ліпеня 2014 года нумар 703 "Аб продажы асобных відаў тавараў, ажыццяўленні грамадскага харчавання і парадку распрацоўкі і зацвярджэння асартыментнага пераліку тавараў". Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Праект накіраваны на тое, каб не дапускаць увядзення ў зман спажыўцоў адносна матэрыялу, з якога выраблены абутак, а таксама на павелічэнне продажаў аўчыннага скуранога абутку.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме з 27 верасня па 7 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі