Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 лютага 2020, 16:10

МАРГ прадоўжыў дзяржрэгуляванне цэн на цукар да 30 сакавіка

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прадоўжыла дзяржаўнае рэгуляванне цэн на цукар да 30 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

"Унесена змяненне ў пастанову Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 30 снежня 2019 года нумар 99 "Аб устанаўленні гранічных мінімальных цэн на цукар белы крышталічны" ў частцы ўстанаўлення тэрміну яго дзеяння на працягу 90 дзён", - паведамілі ў прэс-службе.

Такім чынам, часовае дзяржаўнае рэгуляванне цэн на цукар у Беларусі дзейнічае з 1 студзеня да 30 сакавіка 2020 года ўключна.

Гранічная мінімальная рознічная цана на цукар складае Br1,5.

Дзяржрэгуляванне цэн на цукар было ўведзена 1 кастрычніка 2019 года на 90 дзён. Затым яно ўводзілася з 1 студзеня 2020 года на 60 дзён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі