Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 кастрычніка 2020, 11:10

МАРГ прадоўжыў дзяржрэгуляванне цэн на грэчку да канца года

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прадоўжыла дзяржрэгуляванне цэн на грэцкія крупы да 31 снежня. Адпаведная пастанова МАРГ ад 30 верасня 2020 года нумар 64 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Гранічная максімальная аптовая надбаўка да адпускной цаны вытворцы (імпарцёра) на грэчку ўстаноўлена ў памеры 10 працэнтаў, гранічная максімальная гандлёвая надбаўка да гэтай жа цаны з улікам аптовай надбаўкі - у памеры 25 працэнтаў.

Цэны на грэчку будуць фарміравацца з улікам кан'юнктуры рынку, але не вышэй за прадугледжаныя пастановай абмежаванні.

Раней прадаўжэнне ў Беларусі тэрміну дзяржрэгулявання цэн на грэчку ўзгадніла Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі. Увядзенне дзяржаўнага цэнавага рэгулявання было абумоўлена скарачэннем валавога збору грэчкі ў Расіі і, як вынік, ростам цэн на грэцкія крупы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі