
17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Попыт на айчынную прадукцыю на ўнутраным рынку вырас, трэба і ў далейшым павялічваць долю продажаў. Аб гэтым заявіла ў інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ніна Емяльянава.
"У мінулым годзе ўпершыню за апошнія 12 гадоў удалося спыніць тэндэнцыю зніжэння долі продажаў айчынных тавараў, што сведчыць аб павелічэнні попыту пакупнікоў на беларускую прадукцыю. Паводле даных Белстата, у 2022 годзе доля продажу айчынных тавараў у тавараабароце арганізацый гандлю прырасла на 1,7 працэнтнага пункта ў параўнанні з 2021-м і склала 60,9 працэнта. У тым ліку доля продажу айчынных прадуктаў харчавання вырасла на 0,2 працэнтнага пункта да 76,8 працэнта, нехарчовых тавараў - на 2,3 працэнтнага пункта да 42,9 працэнта", - расказала Ніна Емяльянава.
Паводле яе слоў, МАРГ прадаўжае работу з гандлёвымі сеткамі і аб'ектамі па пытаннях максімальнага насычэння ўнутранага рынку беларускай прадукцыяй, прадастаўлення таварам айчыннай вытворчасці лепшых месцаў на паліцах. "Пры гэтым важная сумесная работа гандлёвых сетак і беларускіх вытворцаў. І перш за ўсё айчынны вытворца павінен быць зацікаўлены ў пашырэнні выпускаемай прадукцыі на ўнутраным рынку. Для павелічэння рэалізацыі беларускіх тавараў у шэрагу выпадкаў патрабуецца рэклама, правядзенне маркетынгавых мерапрыемстваў. Спадзяёмся, што работа, якая праводзіцца, дасць магчымасць захаваць тэндэнцыю па павелічэнні долі продажаў айчынных тавараў", - адзначыла намеснік міністра.-0-