Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 студзеня 2022, 09:34

МАРГ павысіў цэны на звадкаваны газ для арганізацый "Белпалівагазу", іншых юрыдычных асоб і ІП

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю павысіла гранічныя максімальныя адпускныя цэны на вуглевадародны паліўны газ, што рэалізуецца арганізацыям у складзе дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліве і газіфікацыі "Белпалівагаз", а таксама іншым юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ ад 3 студзеня 2022 года нумар 2, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Для арганізацый, якія ўваходзяць у ДВА "Белпалівагаз", цэны на звадкаваны вуглевадародны газ (ЗВГ) павялічаны да Br532,81 за 1 т без ПДВ.

Гранічныя адпускныя цэны на ЗВГ для запраўкі ў балоны, якія прадаюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, устаноўлены на ўзроўні Br563,29 за 1 т без ПДВ.

"Гэтыя цэны штогод планава змяняюцца, каб скараціць стратнасць рэалізацыі нафтаперапрацоўчымі арганізацыямі вырабленых вуглевадародных паліўных газаў на ўнутраным рынку Беларусі. Такое рашэнне не датычыцца цэн на газ, які прадаецца насельніцтву", - звярнулі ўвагу ў МАРГ.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі