Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 студзеня 2021, 11:18

МАРГ павысіў цэны на звадкаваны газ для арганізацый "Белпалівагазу"

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю павысіла цэны на звадкаваны вуглевадародны газ для арганізацый "Белпалівагазу". Гэта прадугледжана пастановай МАРГ нумар 3 ад 12 студзеня 2021 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

"Пастанова прадугледжвае павелічэнне на 14,7 працэнта гранічных максімальных адпускных цэн на звадкаваны вуглевадародны газ для арганізацый, якія ўваходзяць у склад ДВА "Белпалівагаз". Такія меры прыняты для скарачэння стратнасці рэалізацыі нафтаперапрацоўчымі арганізацыямі вырабленых вуглевадародных звадкаваных паліўных газаў на ўнутраным рынку Беларусі", - расказалі ў прэс-службе.

Гэта рашэнне не датычыцца цэн на звадкаваны газ, які рэалізуецца насельніцтву. "У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам цэны на звадкаваны газ, які рэалізуецца насельніцтву для камунальна-бытавога спажывання (для прыгатавання ежы і ацяплення), рэгулююцца Саветам Міністраў", - растлумачылі ў МАРГ.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі