Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 жніўня 2019, 12:45

МАРГ: павышаць цэны на тавары ў час рэкламнай гульні не дапускаецца

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю нагадвае аб тым, што павышаць цэны ў час правядзення рэкламнай гульні на тавары, адносна якіх яна праводзіцца, не дапускаецца, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт ведамства.

Згодна з заканадаўствам, правілы правядзення рэкламнай гульні, акрамя таго, павінны змяшчаць найменне прадукцыі (работ, паслуг) або іх груп, на стымуляванне рэалізацыі якіх і накіравана акцыя, а таксама ўмовы ўдзелу грамадзян у ёй.

"З пачатку рэкламнай гульні і да даты правядзення розыгрышу забараняецца павышаць цэны і тарыфы на гэтыя тавары (работы, паслугі), у тым ліку шляхам адмены скідак на іх", - адзначылі ў ведамстве.

Парушэнне патрабавання вядзе да адміністрацыйнай адказнасці згодна з ч.2 арт.12.15 КоАП. На індывідуальнага прадпрымальніка накладаецца штраф ад 10 да 200 базавых велічынь, на юрыдычную асобу - ад 20 да 500 базавых велічынь (1 БВ - Br25,5).

У сувязі з гэтым МАРГ рэкамендуе арганізатарам ацэньваць магчымасць захавання нязменнасці цэн на тавары, набыццё якіх з'яўляецца ўмовай удзелу ў рэкламнай гульні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі