Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 верасня 2020, 14:53

МАРГ накіраваў перасцярогу кіраўніку Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі з-за заяў аб росце цэн

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю накіравала перасцярогу генеральнаму дырэктару аўтамабільнай асацыяцыі "БАА", які ў размешчаным на інтэрнэт-партале артыкуле заявіў аб значным павышэнні цэн на новыя аўтамабілі ў беларускіх дылераў у канцы 2020 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

"Такія выказванні генеральнага дырэктара аўтамабільнай асацыяцыі "БАА" аб адназначным павышэнні цэн на аўтамабілі ў беларускіх дылераў могуць сведчыць аб планаванні каардынацыі эканамічнай дзейнасці названых суб'ектаў, што ў сваю чаргу можа прывесці да парушэння п.4 арт.20 закона "Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі", - лічаць у МАРГ.

У міністэрстве адзначылі, што цэнавыя прагнозы з боку асацыяцый, у якія ўваходзяць удзельнікі рынку, могуць стаць перадумовай для парушэння антыманапольнага заканадаўства.

"Акрамя таго, такія выказванні могуць быць успрыняты ўдзельнікамі рынку як арыенцір цэнавай палітыкі, здольны прывесці да неабгрунтаванага росту цэн, а таксама садзейнічаць узнікненню ажыятажнага попыту", - дадалі ў МАРГ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі