Сцяг Пятніца, 16 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 лютага 2025, 10:45

МАРГ нагадаў, што капіраваць упакоўку тавараў канкурэнтаў недапушчальна

Фота з архіва
Фота з архіва
25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Беларусі ўказала на недапушчальнасць капіравання ўпакоўкі тавараў канкурэнтаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МАРГ.

Этыкетка, упакоўка тавару - першае, што бачыць спажывец на прылаўку ў магазіне. Ва ўмовах канкурэнтнай барацьбы кампаніі часам капіруюць або імітуюць упакоўкі тавараў папулярных брэндаў. Не абавязкова выкарыстоўваюць ідэнтычныя дызайны, часам капіруюць стыль, колеравую гаму, размяшчэнне асноўных індывідуалізуючых элементаў.

У МАРГ падкрэслілі, што капіраванне ўпакоўкі можа ўвесці спажыўцоў у зман у адносінах да вытворцы прапанаванага тавару, прывесці да страты часткі мэтавай аўдыторыі, і, адпаведна, прыбытку, а таксама нашкодзіць рэпутацыі брэнда.

Міністэрства нагадала пра арт. 29 закона нумар 94-З ад 12 снежня 2013 года "Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі", згодна з якім забараняецца нядобрасумленная канкурэнцыя шляхам ажыццяўлення суб'ектам гаспадарання дзеянняў, здольных стварыць змяшэнне з дзейнасцю іншага суб'екта гаспадарання альбо з таварамі, што ўводзяцца канкурэнтам у грамадзянскі абарот на тэрыторыі Беларусі.

Калі ў дзеяннях канкурэнта ёсць прыкметы парушэння антыманапольнага заканадаўства, рэкамендуецца звярнуцца ў МАРГ для абароны сваіх правоў.

Патрабаванні да заявы аб парушэнні ўстаноўлены арт. 38 закона "Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі".

У адпаведнасці з арт. 13.33 КоАП максімальны штраф на юрыдычную асобу за нядобрасумленную канкурэнцыю складае 10 працэнтаў сумы выручкі ад рэалізацыі тавару (работы, паслугі) за год, мінімальны штраф - 400 БВ.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі