ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 23 студзеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 лістапада 2019, 20:02

МАРГ нагадаў аб неправамернасці грамадскага кантролю ў гандлёвых арганізацыях

Фота з архіва
Фота з архіва

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю расказалі, ці могуць грамадскія аб'яднанні і камерцыйныя арганізацыі праводзіць кантрольныя мерапрыемствы ў гандлёвых арганізацыях. Адпаведнае растлумачэнне размешчана на сайце МАРГ.

Як растлумачылі ў ведамстве, да іх паступаюць звароты арганізацый гандлю і паслуг, згодна з якімі грамадскія аб'яднанні спажыўцоў і камерцыйныя арганізацыі праводзяць у іх кантрольныя праверкі. Калі ў выніку выяўляюцца прадукты са скончаным тэрмінам прыгоднасці або іншыя парушэнні, то ўзамен на сваё маўчанне і ненакіраванне атрыманай інфармацыі ва ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы, грамадскія аб'яднанні прымушаюць прадаўцоў падпісваць дагаворы для ўдзелу ў платных семінарах.

У некаторых выпадках дзейнасць ілжэкантралёраў ажыццяўляецца з прымяненнем супрацьпраўных метадаў: пад выглядам абароны правоў спажыўцоў запалохваюць прадаўцоў празмернымі штрафамі. Тыя, з-за высокага памеру штрафу за пратэрмінаваны тавар (які большы за кошт навучальнага семінара), ідуць на здзелку.

У МАРГ у сувязі з гэтым падкрэсліваюць: правядзенне такіх праверак неправамерна. Прамая забарона на правядзенне грамадскага кантролю камерцыйнымі арганізацыямі і грамадскімі аб'яднаннямі (за выключэннем прафсаюзаў) прадугледжана ўказам ад 16 кастрычніка 2009 года нумар 510 "Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь".

У міністэрстве нагадваюць: згодна з нормамі Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях парушэнне правіл гандлю вядзе да накладання штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь (1 базавая велічыня складае Br25,5); паўторнае парушэнне на працягу аднаго года - ад 10 да 30 базавых велічынь. За продаж пратэрмінаванага тавару прадугледжаны штраф да 500 базавых велічынь.

"Пры гэтым указам ад 17 лістапада 2018 года нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва" ўстаноўлена, што прыняцце рашэння аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці павінна грунтавацца на прынцыпах адпаведнасці пакарання характару ўчыненага суб'ектам гаспадарання правапарушэння і надышоўшым у выніку яго ўчынення наступствам, - адзначаюць у МАРГ. - Такім чынам, дзяржавай прыняты меры па выключэнні падстаў для дзейнасці лжэкантралёраў".

У міністэрстве лічаць, што гандлёвыя арганізацыі самі могуць спыніць практыку навязвання ім платных адукацыйных паслуг у абмен на маўчанне аб выяўленых парушэннях. Для гэтага дастаткова перастаць купляць такія паслугі і наладзіць належны ўнутраны кантроль за выкананнем работнікамі патрабаванняў заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў.

МАРГ звяртае ўвагу гандлёвых арганізацый на неабходнасць забеспячэння асноўнага права спажыўцоў на якасць і бяспеку тавару.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі