Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 ліпеня 2020, 17:21

МАРГ і Венгерскае канкурэнтнае ведамства плануюць падпісаць мемарандум аб супрацоўніцтве

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі і Венгерскае канкурэнтнае ведамства плануюць падпісаць мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне канкурэнтнай палітыкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

Сёння ў рэжыме відэаканферэнцсувязі адбылася сустрэча міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Уладзіміра Калтовіча з прэзідэнтам Венгерскага канкурэнтнага ведамства Балашам Рыга. Таксама ўдзельнічалі ў перагаворах пасол Беларусі ў Венгрыі Аляксандр Панамароў і пасол Венгрыі ў Беларусі Жолт Чутара. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні міжведамаснага супрацоўніцтва.

Кіраўнікі ведамстваў узгаднілі канчатковую рэдакцыю мемарандума аб супрацоўніцтве ў галіне канкурэнтнай палітыкі паміж МАРГ і Венгерскім канкурэнтным ведамствам. Прынята рашэнне падпісаць яго ў час аднаго з запланаваных міжнародных мерапрыемстваў высокага ўзроўню.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі