Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 студзеня 2023, 15:58

МАРГ і Мінсельгасхарч растлумачылі пытанні рэгулявання цэн на прадукцыю для перапрацоўкі

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання растлумачылі некаторыя пытанні рэгулявання цэн на прадукцыю для перапрацоўкі, якое прадугледжана пастановай Мінсельгасхарча ад 17 лістапада нумар 113, паведамляе БЕЛТА.

У дакуменце ўстаноўлены гранічныя цэны на пастаўкі сырога каровінага малака, свіней для забою, свініну ў тушах і паўтушах. Акрамя таго, гранічныя максімальныя цэны ўстаноўлены на пастаўку буйной рагатай жывёлы для забою, ялавічыны і цяляціны ў тушах, паўтушах і чацвярцінах, яек, жыта, пшаніцы, цукровых буракоў, цукру, мукі і сметанковага масла.

МАРГ і Мінсельгасхарч у сумесным растлумачэнні адказалі на самыя папулярныя пытанні, якія ўзніклі пасля апублікавання пастановы. У прыватнасці, адзначана, што рэалізацыя на Беларускай універсальнай таварнай біржы тавараў, цэны на якія рэгулююцца гэтым дакументам, павінна ажыццяўляцца з улікам устаноўленых абмежаванняў.

Адзначаецца, што дагаворы, якія былі заключаны да 30 лістапада мінулага года (да ўступлення ў сілу абмежаванняў), трэба прывесці ў адпаведнасць з нормамі пастановы нумар 113 з дапамогай дадатковага пагаднення. Любыя змяненні ўмоў дагавора магчымы толькі па пагадненні бакоў.

Акрамя таго, нормы пастановы не распаўсюджваюцца на ахалоджанае (замарожанае) мяса ў тушах, паўтушах і чацвярцінах, якое рэалізуецца на перапрацоўку мясакамбінатам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі