Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 верасня 2018, 09:59

МАРГ будзе заахвочваць за заслугі па развіцці канкурэнцыі

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі заснавала ганаровы дыплом "За заслугі ў развіцці канкурэнцыі". Адпаведная пастанова ведамства ад 3 верасня 2018 года нумар 71 апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дыпломам могуць узнагароджвацца работнікі цэнтральнага апарату міністэрства, яго тэрытарыяльных органаў, іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі, грамадзяне, якія актыўна супрацоўнічаюць з МАРГ.

Да ўзнагароджання прадстаўляюцца супрацоўнікі са стажам у галіне процідзеяння манапалістычнай дзейнасці і развіцця канкурэнцыі не меншым за пяць гадоў, якія добрасумленна выконваюць свае абавязкі, не маюць дысцыплінарных спагнанняў.

Дакумент уступае ў сілу пасля апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі