Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 жніўня 2024, 09:52

МАРГ: брэнд рэтэйла "Востраў чысціні" будзе захаваны, але ім будзе займацца новы ўласнік

Фота з архіва
Фота з архіва
2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочая сустрэча па пытанні дзейнасці гандлёвай сеткі "Востраў чысціні" пад старшынствам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксея Багданава адбылася 1 жніўня на пляцоўцы МАРГ, паведамілі ў міністэрстве.

У час нарады прадстаўнікі рэтэйла праінфармавалі аб планах па захаванні брэнда "Востраў чысціні", а таксама рабоце па развіцці абноўленай гандлёвай сеткі з гэтай назвай, якім будзе займацца новы ўласнік брэнда.

Кіраўніцтва МАРГ адзначыла неабходнасць выканання патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у ходзе названых трансфармацый. Таксама, улічваючы стадыю ліквідацыі арганізацый, якія ўваходзяць у групу кампаній "Ромакс", асаблівы акцэнт быў зроблены на неабходнасці максімальнага ўліку названымі арганізацыямі інтарэсаў усіх зацікаўленых, у тым ліку крэдытораў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі